Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка

Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка быў адкрыты 3 ліпеня 1987 года. Экспазіцыя размясцілася ў адным з пакояў дома, дзе з 1975 па 1980 гг. пражывала Зінаіда Міхайлаўна Тусналобава-Марчанка — ганаровы грамадзянін г. Полацка, санінструктар стралковай роты, якая выратавала жыцці дзясяткам байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Музей расказвае пра дзяцінства і юнацтва З. М. Тусналобавай-Марчанка, яе ўдзеле ў баях Вялікай Айчыннай вайны, лячэнні ў шпіталі № 3861, дае ўяўленне аб сямейным жыцці і грамадскай рабоце гераіні.

У музеі можна ўбачыць дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы і ўзнагароды З. М. Тусналобавай-Марчанка. Сярод узнагарод найбольшую цікавасць вызывае медаль імя Флорэнс Найцінгейл, якая прысуджаецца Міжнародным Чырвоным Крыжам. З. М. Тусналобава-Марчанка - трэцяя жанчына Савецкага Саюза, якая узнагароджана гэтым медалём.

Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка ўваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

ЗАКАЗ ЭКСКУРСІЙ — ПА ПАПЯРЭДНІМ ЗАПІСЕ!

СУПРАЦОЎНІКІ МУЗЕЯ ТАКСАМА ПРАВОДЗЯЦЬ ТЭМАТЫЧНЫЯ ЭКСКУРСІІ НА УРОЧЫШЧА ПЯСКІ І ПОЛЕ РАТНАЙ СЛАВЫ, ЛЕКЦЫІ І МУЗЕЙНА-ПЕДАДАГІЧНЫЯ ЗАНЯТКІ. Тэл.: +375 (29)1861825; +375 (29)1861830


Заказ экскурсій