Вучні СШ № 16 г. Полацка ў музеі-кватэры

Захаванне памяці пра герояў вайны − адна з прыярытэтных задач усяго беларускага грамадства, якая спрыяе выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму і гонару за гераічнае мінулае, павышае цікавасць да вывучэння яго гісторыі. Асаблівае месца ў гэтым працэсе належыць музеям.
У сувязі з гэтым добрай традыцыяй стала наведванне Музея баявой славы і Музея-кватэры Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка навучэнцамі адукацыйных устаноў г.Полацка. 10 лютага з экспазіцыяй музея-кватэры пазнаёміліся навучэнцы СШ №16.
Вучні старэйшых класаў даведаліся аб жыццёвым і воінскім подзвігу Зінаіды Міхайлаўны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб трагічных і гераічных старонках мінулай вайны.
У гэты дзень маладыя людзі змаглі ўбачыць унікальныя музейныя прадметы з экспазіцыі музея: асабістыя рэчы, якімі ў паўсядзённым жыцці карысталася славутая зямлячка, граматы, лісты, фатаграфіі – сведчанні эпохі і лёсы чалавека.
Памяць жывая, яна пераходзіць з пакалення ў пакаленне, а пакуль мы памятаем, над намі будзе мірнае і яснае неба.

742